Пракуратура шукае Мілінкевіча

Аляксандар Мілінкевіч

24 красавіка сьледчыя шукалі лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча празь ягоных паплечнікаў. Сам ён знаходзіцца па-за межамі краіны ў камандзіроўцы.

Пра гэта паведамляе сайт руху «За свабоду».

Паплечнікі Аляксандра Мілінкевіча мяркуюць, што лідэра руху «За свабоду» шукаюць, каб запрасіць на допыт у межах расьсьледаваньня тэракту ў менскім мэтро 11 красавіка.

Раней Мілінкевіч атрымаў праз тэлефон папярэджаньне Генпракуратуры за выказваньні на гэтую тэму.