Па справе аб выбуху дапыталі Калякіна

Старшыня партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін у якасьці сьведкі дапытаны пракуратурай Менску па справе аб тэракце ў менскім мэтро.

Пра гэта паведамляе сайт Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.

"Гэта была гутарка выключна для галачкі. Я адразу сказаў, што ніякай інфармацыі пра падрыхтоўку, а таксама пра тых, хто зьдзейсьніў тэракт, ня маю", — сказаў Калякін.

У яго пацікавіліся, дзе ён знаходзіўся 11 красавіка і якія камэнтары з нагоды выбуху даваў.

"Усё гэта — допыты палітыкаў — задумана толькі для таго, каб выканаць даручэньне прэзыдэнта", — сказаў Калякін.