Аўганістан: амаль 500 зьняволеных зьбеглі з турмы

На поўдні Аўганістану сёньня з турмы зьбеглі 476 зьняволеных. Паводле апошніх зьвестак, каб вырвацца на волю, яны скарысталіся падземным тунэлем даўжынёй некалькі сотняў мэтраў.

Іншыя падрабязнасьці здарэньня пакуль не паведамляюцца. Улады вядуць пошук зьбеглых.