Актывісты апазыцыі выступілі з заявай, у якой заклікалі скасаваць пазыцыю аб кіруючай ролі партыі Баас і ўсталяваць дэмакратычную сыстэму.
У горадзе Дэраа на поўдні Сірыі уў акцыях пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек.
Шматтысячныя дэманстрацыі адбыліся ў горадзе Эль-Камышлы на паўднёвым усходзе краіны, дзе дэманстранты, акрамя патрабаваньняў дэмакратычных рэформаў, запатрабавалі таксама спыніць карупцыю.
Напярэдадні ў Сірыі быў скасаваны рэжым надзвычайнага становішча , які дзейнічаў амаль 50 гадоў. Аднак прыхільнікі апазыцыі лічаць, што гэтага недастаткова.