Украіна ня будзе далучацца да Мытнага зьвязу

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч і кіраўнік Эўракамісіі Жозэнуэль Барозу

Украіна ня будзе далучацца да Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі, але гатовая да супрацоўніцтва.

Пра гэта сёньня заявіў міністар замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка, выступаючы перад дэпутатамі ў Вярхоўнай Радзе.

Грышчанка заявіў, што Украіна гатовая падпісаць з краінамі Мытнага зьвязу пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю.

На мінулым тыдні кіраўнік Эўракамісіі Жозэнуэль Барозу ў часе візыту ў Кіеў заявіў, што выключае магчымасьць адначаснага далучэньня Украіны да Мытнага зьвязу і стварэньня зоны вольнага гандлю з Эўразьвязам.