Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е:
- У першай палове дня сонечна, ў другой палове – хмарна, тэмпэратура ноччу 0 - +2 С, удзень - +8 - +10 С
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
- Менск, сумеснае пасяджэньне калегіяў міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі
- Менск, рэдакцыя «Настаўніцкай газэты, прамая лінія з міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам. Пачатак у 14.00
- Менск, Кнігарня "логвінаЎ", лекцыя вядомага польскага паэта Лешака Энгелькінга. Пачатак у 19.00
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- Брусэль, Эўракамісія прадставіць прапанову ў бюджэт Эўразьвязу на 2012 год
- Масква, прэм'ер-міністар Уладзімер Пуцін выступіць у Дзярждуме Расеі са справаздачай аб працы ўраду
- Пало Алто (ЗША), прэзыдэнт Барак Абама наведае штаб-кватэру кампаніі Facebook і возьме ўдзел у форуме па пытаньнях эканомікі
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- 1770: Джэймс Кук адкрыў Новы Паўднёвы Ўэльс (паўднёвы ўсход Аўстраліі)
- 1923: Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР
- 1972: Амэрыканскі пілятаваны касьмічны карабель «Апалён-16» сеў на Месяц.
Нарадзіліся:
- 570: Мухамад, прарок, аўтар Курану
- 1808: Напалеон ІІІ (пам. 1873), францускі імпэратар (1852-1871)
- 1889: Адольф Гітлер, кіраўнік Нямеччыны (1933-1945), ідэоляг нацызму (пам. 1945)
Памёрлі:
- 1985: Чарльз Фрэнсіс Рыхтэр (нар. 1900), амэрыканскі фізык, які распрацаваў шкалу для ацэнкі моцы землятрусаў
МІНУС 365:
Камэнтары на пасланьне Лукашэнкі
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Той, хто спазнаў сябе, спазнаў свайго Госпада. Прарок Мухамад