Куба, вазьмі наш цукар

  • Аляксандар Лукашук
Некалі, калі палымяная савецка-кубінская дружба атрымала ўдар пасьля зьняцьця з пасады Мікіты Хрушчова, папулярнасьць набыла прыпеўка:

Куба, вазьмі свой цукар,
Куба, аддай наш хлеб...

Ну й гэтак далей.

Тады трысьнёг з Вострава свабоды перапрацоўвалі ў жоўты біяцукар нават на Слуцкім цукровым заводзе, а прывучаныя да бялюткага пяску з цукровых буракоў жыхары Беларусі адмаўляліся гнаць зь яго самагонку.

Як вядома, дружба паміж Беларусьсю і Кубай працягваецца – і Беларусь часам называюць Кубай Эўропы. І не таму што абедзьве рэспублікі – цукравытворцы. А таму што там і там – адзіная правільная палітыка, адно прозьвішча ва ўладзе, адныя ворагі навокал, і аднолькава не хапае даляраў.

Тым больш цікава, ці пачулі ў Менску параду кубінскіх амігос.

У мінулыя выходныя кіраўнік Кубы Рауль Кастра заявіў што ўсё ж кіраваць краінай трэба толькі два тэрміны. Іначай, сказаў старэйшы брат Фідэля – застой, няма ратацыі, зьмена не расьце, а праблемы – наадварот.

І гэта адбіваецца нават на цукры. Несалодкі становіцца.

І ня толькі цукар.

Your browser doesn’t support HTML5

Куба, вазьмі наш цукар