Новы падазраваны ў справе Плошчы — Віталь Стажараў

Сябры АГП Міхаіл Пашкевіч і Віталь Стажараў (справа)

Новы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках — Віталь Стажараў. Адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ён зьехаў зь Беларусі.

Юнаку некалькі разоў прысылалі позвы, каб ён зьявіўся на допыт у якасьці сведкі.

7 лютага на кватэры ягонай бабулі правялі ператрус, сканфіскавалі дыскі і літаратуру.

Віталь Стажараў пэўны час ачольваў Менскую гарадзкую арганізацыю "Маладыя дэмакраты", паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".