Слонім: фінансавая міліцыя зацікавілася неіснуючай грамадзкай арганізацыяй

Алеся Масюка, кіраўніка былога грамадзкага аб'яднаньня “Ветразь”, выклікаюць у фінансавую міліцыю.

Ён павінен запоўніць дэклярацыі аб прыбытках адразу за тры папярэднія гады -- 2005-2007.

А.Масюку патлумачылі, што ўзьнікла цікавасьць да крыніцаў фінансаваньня “Ветразя”.

Арганізацыю зьліквідавалі ў сьнежні 2006 году. Прычына ліквідацыі --адсутнасьць юрыдычнага адрасу.

Алесь Масюк знаходзіцца на ўліку ў службе занятасьці. Летась яму ўдалося ўладкавацца дарожным рабочым у Слонімскай ДРБУ-6, але кантракт скончыўся і яго звольнілі.