А.Лукашэнка сустрэнецца з У.Пуціным

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў Сочы з рабочым візытам.

На сёньня заплянаваная яго нефармальная сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Плянуецца абмеркаваць, паводле прэзыдэнцкай прэсавай службы, “шырокае кола пытаньняў двухбаковых стасункаў, а таксама пытаньні сумесных дзеяньняў на міжнароднай арэне”.