В.Івашкевіч будзе кіраваць БНФ у Менску

1 лютага ён быў абраны старшынём Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, паведамляе БелаПАН.

Былы старшыня Вадзім Канапацкі стаў ягоным намесьнікам. На справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі гарадзкой арганізацыі партыі БНФ выступілі старшыня партыі Лявон Баршчэўскі і ягоны намесьнік Вінцук Вячорка.

Летась у сьнежні Віктар Івашкевіч балятаваўся на пасаду старшыні партыі, быў абраны намесьнікам старшыні. Ён адказны за арганізацыю палітычных кампаній і працу з мэтавымі групамі.