Салігорск:судзяць А.Цацуру і Л.Насановіч

Сёньня у Салігорску будуць судзіць актывіста кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандра Цацуру і актывістку апазыцыі Ларысу Насановіч.

Іх вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага мітынгу.

Аляксандра Цацуру і Ларысу Насановіч міліцыянты затрымалі ўчора на плошчы каля гарвыканкаму, дзе сабралася каля ста прадпрымальнікаў. Яны зьбіралі подпісы пад зваротам да дэпутатаў супраць прэзыдэнцкага ўказу №760. Паводле сына Аляксандра Цацуры Ільлі, удзельнікі збору подпісаў зачыталі тэкст звароту. Міліцыянты затрымалі А.Цацуру і Л. Насановіч і склалі пратакол. Ноч затрыманыя правялі ў міліцыі.