Баранавічы рыхтуюцца да 90-годзьдзя БНР

У Баранавічах створаны камітэт дзеля сьвяткаваньня 90-х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Праваабаронца Сяргей Гоўша паведаміў “Свабодзе”, што ў камітэт увайшлі прадстаўнікі розных палітычных партыяў і рухаў: БНФ, БСДП (Грамада), ПКБ, руху “За Свабоду” і іншых.

Паводле суразмоўцы, 21 студзеня сябры грамадзкага камітэту маюць сустрэцца з намесьнікам старшыні Баранавіцкага райвыканкаму Зьмітром Касьцюкевічам.

“На сустрэчы зь ім будзе вырашацца пытаньне з арэндай памяшканьня для ўрачыстага сходу, – удакладняе Сяргей Гоўша. — Плянуецца, што сход адбудзецца ў нядзелю 23 сакавіка. Калі ж нам адмовяць у памяшканьні, то пойдзем у парк, у дазволенае месца. У любым выпадку, падзея будзе адзначана”.