Барысаў: будуць судзіць грамадзкага актывіста

Алег Лыска

Актывіста прадпрымальніцкага руху Алег Лыска выклікалі ў Барысаўскі РАУС. Міліцыянты вылучылі супраць яго абвінавачаньне ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе.

“Міліцыянты навязвалі арганізацыю мітынгу ў мінулы чацьвер, але мне ўдалося абвергнуць гэта, – паведаміў “Свабодзе” Алег Лыска. Паводле А.Лыска, міліцыянты папярэдзілі, што суд у разглядзе яго справы адбудзецца ў першыя дні наступнага працоўнага тыдня.

10 Барысаве больш як 200 прадпрымальнікаў з рынкаў гораду вышлі на акцыю пратэсту на цэнтральнай плошчы гораду. Удзельнікі несанкцыянаванага мітынгу прынялі рэзалюцыю. Арыгінал яе накіраваны ў адміністрацыю прэзыдэнта.

Прадпрымальнікі патрабуюць:
1. Абвясьціць мараторый на выкананьне ўказу №760.
2. Паскорыць прыняцьце закону аб сярэднім і малым бізнэсе ў Беларусі.
3. Спыніць перасьлед актывістаў прадпрымальніцкага руху.