Сёньня судзяць затрыманых удзельнікаў пратэсту

Сёньня будуць судзіць затрыманых удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў, якая адбылася ўчора, 10 сьнежня, ў цэнтры Менску на знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога бізнэсу ў Беларусі.

Спэцназаўцы затрымалі каля двух дзясяткаў чалавек, сярод якіх былі непаўналетнія. Некаторыя затрыманыя былі зьбітыя ў “аўтазаку” па дарозе ў міліцыю. Школьніка Артура Кацуху ў “хуткая” адвезла з міліцыі ў шпіталь.

У суд Маскоўскага раёну прывязуць лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, лідэра “Пэрспэктывы” Анатоля Шумчанку, Яна Міхайлава, Аляксандр Чарнышоў ды яшчэ некалькі актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху, прозьвішчы якіх дагэтуль застаюцца невядомыя.

У міліцыі адмовіліся назваць прозьвішчы затрыманых.

У суд Цэнтральнага раёну Менску прывязуць студэнтаў Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава і яшчэ некалькі чалавек.

Да акцыі прадпрымальнікаў далучыліся некалькі моладзевых актывістаў. Менавіта іх і затрымлівалі міліцыянты. Асноўных удзельнікаў акцыі – прадпрымальнікаў міліцыянты не затрымлівалі.