Зноў графіці “Свабоду Фінькевічу!”

У Менску ўздоўж чыгункі ў напрамку Воршы зьявіліся палітычныя графіці “Свабоду Артуру Фінькевічу!” і іншыя. Актывісты незарэгістраванага аб’яднаньня “Малады фронт” працягваюць штодзённую кампанію за вызваленьне аднаго са сваіх лідэраў Артура Фінькевіча.

Актывісты Маладога фронту заяўляюць аб намеры працягваць сваю акцыю за вызваленьне Артура Фінькевіча.