Магілёў: прадпрымальнікі выйшлі на плошчу

Сёньня больш за 150 прыватных гандляроў з рынкаў Магілёва прыйшлі на цэнтральную плошчу перад будынкам аблвыканкаму.

Акцыя пратэсту накіраваная супраць прэзыдэнцкага ўказу №760. На сёньня пункт 1.1.гэтага ўказу забараняе індывідуальным прадпрымальнікам выкарыстоўваць наёмную працу асобаў, якія не зьяўляюцца іх сваякамі. Іх трэба было звольніць да 31 сьнежня 2007 году.

Удзельнікі акцыі патрабуюць перамоваў з кіраўніцтвам аблвыканкаму. Мяркуецца, што грамадзкая рада прадпрымальнікаў перадасьць у аблвыканкам калектыўны зварот індывідуальных прадпрымальнікаў.

Падрабязнасьці -- пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.