Дэмакраты зьбіраюцца пашыраць кола падтрымкі

Выбарчая кампанія па абраньні новага складу Палаты прадстаўнікоў стане галоўнай падзеяй для аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі ў 2008 годзе.
Гэта зафіксавана на паседжаньні прэзыдыюму аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якое завяршылася сёньня ў Вільні.

Сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька ў інтэрвію Радыё “Свабода” сказаў:
“Тое, што мы рабілі сёлета, павінна вывесьці нас на добрую падрыхтоўку да выбарчай кампаніі. Пастаўлена задача – выкарыстаць кампанію так, каб за нас галасавалі ня толькі тыя 30% людзей, якія традыцыйна падтрымліваюць дэмакратаў. Трэба пашыраць гэта кола”.