Беларусь чакае адказу з Брусэлю

У сувязі з пашырэньнем Шэнгенскай зоны беларускія ўлады зьвярнуліся ў Эўракамісію са сваімі прапановамі наконт выдачы візаў грамадзянам Беларусі і грамадзянам тых краінаў Эўразьвязу, якія пажадаюць наведаць Беларусь.

Пра гэта сёньня паведаміў на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў А.Папоў. Ён прынамсі адзначыў:

“Мы спадзяемся на прыняцьце ўзаемапрымальных рашэньняў, якія ўлічаць інтарэсы максымальнай колькасьці грамадзянаў як Беларусі, так і Эўразьвязу”.