Падпісаны ўказ пра адмену штампу

За мяжу можна будзе езьдзіць без дазвольнага штампу.
Пра гэта сёньня паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маcкевіч падчас абмеркаваньня зьмяненьняў і дапаўненьняў у законы, якія тычацца аплаты дзяржаўнай мыты.

“Стала вядома, што падпісаны ўказ прэзыдэнта, якія адмяняе ад 1 студзеня 2008 года неабходнасьць мець дазвольны штамп на выезд за мяжу”,- сказаў С.Маcкевіч.

За выезд і вяртаньне ў Беларусь неабходна будзе плаціць спэцыяльны збор. Але ён будзе тычыцца толькі тых грамадзянаў Беларусі, хто выяжджае на сталае месца жыхарства за межы Беларусі.