Пуцін пагадзіўся стаць прэм'ерам

У. Пуцін і Д. Мядзьведзеў

На зьезьдзе "Адзінай Расеі" Уладзімер Пуцін выказаў згоду стаць прэм'ерам у выпадку перамогі Дзьмітрыя Мядзьведзева на прэзыдэнцкіх выбарах.

Раней з такой просьбай да У. Пуціна зьвярнуўся сам Д. Мядзьведзеў, якога Пуцін абраў у якасьці свайго пераемніка. На сёньняшнім зьездзе "Адзінай Расеі" Мядзьведзева быў вылучаны кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары 2 сакавіка 2008 года.