Разьбяр Казімір Місюра з Воранава ўжо больш за год працуе над аднаўленьнем фрагмэнтаў алтара XVII ст. з катэдральнага касьцёла ў Горадні, які пазалетась пацярпеў ад пажару. Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI даслаў бласлаўленьне разьбяру і ягонай сям’і.
Блаславеньне зьмешчана на адмысловым аркушы са здымкам Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI. Напісана яно на польскай мове.
Ён запэўніў, што прыкладзе ўсе свае сілы й веды, каб адрэстаўраваць алтар. Да гэтага Казімір Місюра дадаў, што, пражыўшы 50 гадоў і адпрацаваўшы шмат у якіх дзяржаўных установах, ніколі не атрымліваў падобных узнагародаў.
Нагадаю, што пазалетась у катэдральным касьцёле ў Горадні адбыўся пажар, у якім практычна цалкам быў зьнішчаны правы бок алтара. Дапамагаюць у рэстаўрацыі Казіміру Місюру Віктар Рэкіш з Магілёўскай вобласьці й сын Ігар — ён таксама мастак, скончыў Гарадзенскі ўнівэрсытэт.