У Горадні раздаюць каляндарыкі з фота С.Гайдукевіча

Радыё Свабода, Горадня Агітацыйныя каляндарыкі на 2005—2006 гады з фатаздымкам Сяргея Гайдукевіча і ягонай кароткай біяграфіяй зьявіліся ў Горадні.
На каляндарыку разам з партрэтам лідэра ЛДПБ – ягоная кароткая біяграфія. У прыватнасьці, пералічваюцца службовыя пасады і ўрадавыя ўзнагароды спадара Гайдукевіча.

Гэтыя агітацыйныя матэрыялы распаўсюджваюцца па прадпрыемствах і фірмах Горадні. На іх адсутнічаюць выходныя зьвесткі.