Мікалай Аўтуховіч захацеў сустрэцца са сьвятаром

Сяргей Астраўцоў, Горадня. Мікалай Аўтуховіч працягвае галадаць 67-ы дзень, ён адмаўляецца ня толькі ад ежы, але таксама ад лячэньня. Зь мінулага тыдня ён знаходзіцца ў Менску ў рэспубліканскім турэмным шпіталі. Ягоны стан ацэньваецца дактарамі як цяжкі.
Сёньня мае адбыцца спатканьне аршытаванага галадоўніка са сьвятаром. Ён папрасіў сустрэцца з праваслаўным сьвятаром зь Берасьця айцом Сергіем. Напярэдадні Мікалая Аўтуховіча наведалі яго гарадзенскія адвакаты Галіна Іванова і Надзея Станкевіч.