ЗША: новы кіраўнік рэзэрвовай сыстэмы

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прызначыў новага кіраўніка Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы – аналяга цэнтральнага банку. Ім стаў 51-гадовы Бэн Бэрнанке, які дасюль быў эканамічным дарадцам прэзыдэнта. Легенда фінансавага сьвету Ален Грынспэн, які 18 гадоў кіраваў Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмай, фармальна пакідае сваю пасаду на пачатку наступнага году.