Пакістан: праз тыдзень пасьля землятрусу знойдзена чацьвёра жывых дзяцей

ІСЛАМАБАД: Больш як тыдзень пасьля землятрусу ў Пакістане, пад руінамі знойдзена чацьвёра жывых дзяцей. Два хлопцы ва ўзросьце 7 і 9 гадоў паказалі ратаўнікам месца, дзе пад руінамі знаходзілася іхная трохгадовая сястрычка. У мінулыя выхадныя, праз тыдзень пасьля землятрусу, ратаўнічыя службы спынілі пошукі людзей, не спадзеючыся ўжо знайсьці нікога жывога.

Паводле афіцыйных зьвестак, у выніку землятрусу, сіла якога дасягала 7,6 бала па шкале Рыхтэра, у самім Пакістане 53 тысячы чалавек загінулі, 65 тысяч параненыя, а каля 3 мільёнаў чалавек страцілі дах над галавою.