А.Лукашэнка: "Расея – найбагацейшая краіна сьвету"

RFE/RL Сёньня, прымаючы даверчыя граматы новага пасла Індыі ў Беларусі, Аляксандар Лукашэнка выклаў свой погляд на месца Беларусі ў сьвеце.
(Лукашэнка: ) “Калі нам кажуць, што Беларусь ці то спрабуюць ізаляваць, ці то яна нібыта ізаляваная, я заўсёды прыводжу адзін факт. У нас выдатныя адносіны з Індыяй і Кітаем; у нас саюзныя, братэрскія адносіны з суседняй Расеяй – найбагацейшай краінай сьвету... Аб якой ізаляцыі можа ісьці гаворка? Наша краіна ганарыцца сяброўствам з такімі магутнымі дзяржавамі, як Індыя, Кітай і Расея. Гэтым усё сказана, гэта – нашыя сябры!” – заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з індыйскім амбасадарам.