Латвійскі міністар: Эўразьвяз і ЗША мусяць выпрацаваць адзіную палітыку датычна Беларусі

Міністар замежных спраў Латвіі Артыс Пабрыкс у аўторак у Нью-Ёрку заклікаў Эўразьвяз і ЗША праводзіць адзіную палітыку ў дачыненьні Беларусі. На сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу і ЗША Пабрыкс падкрэсьліў, што калі краіны Захаду будуць праводзіць адзіную палітыку ў дачыненьні Беларусі паводле адзіных прынцыпаў, дык іхная падтрымка будзе мець большае значэньне і зробіць большае ўражаньне на беларускае грамадзтва.