У Нью-Ёрку абмяркоўваюць ядзерную праграму Ірану

НЬЮ-ЁРК. Прадстаўнікі ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі і Нямеччыны абмяркоўваюць на сустрэчы ў Нью-Ёрку сытуацыю вакол ядзернай праграмы Ірану. У суботу, выступаючы на Генэральнай Асамблеі ААН, прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінеджад паўтарыў, што працы па ўзбагачэньні ўрану будуць працягнутыя. Першай рэакцыяй міністра замежных спраў Францыі Філіпа Дуст-Блазі была заява пра тое, што “іранскае пытаньне” можа быць вынесенае на разгляд Рады Бясьпекі ААН. Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Джэк Стро назваў пазыцыю прэзыдэнта Ірану несуцяшальнай.