Іран: 43 чалавекі загінулі ў выніку паводкі

ТЭГЕРАН. 43 чалавекі загінулі, а яшчэ 15 лічацца зьніклымі бязь вестак у выніку паводкі ў іранскай правінцыі Галестан.

Ад паводкі, выкліканай двухсуткавымі дажджамі, пацярпелі больш як 70 вёсак недалёка ад гораду Калалех. Як мінімум 350 сем’яў засталіся бяз даху над галавою.

У выніку падобнай паводкі месяц назад у гэтым самым раёне загінулі 16 чалавек.