БРСМ пікетуе польскае консульства нават пад дажджом

Міхал Карневіч, Горадня Сёньня побач з польскім консульствам у Горадні працягваецца пікет БРСМ – нягледзячы на тое, што з самай раніцы ідзе дробны дождж.
Актывісты БРСМ трымаюць у руках тыя самыя плякаты, у якіх заклікі да дружбы паміж польскім і беларускім народамі. Пікетоўцаў па-ранейшаму ахоўваюць людзі ў цывільным.

Адзінае, што адрозьнівае сёньняшнюю акцыю ад ранейшых, – тая акалічнасьць, што пікетоўцы павярнуліся тварамі да вокнаў консульства.