Забілі памочніка ірацкага віцэ-прэм’ера Чалябі

БАГДАД. Сёньня ў Багдадзе забілі памочніка ірацкага віцэ-прэм’ера Ахмэда Чалябі. Паліцыя кажа, што Гайдара Алі аль-Дуджайлі застрэлілі ва ўласным доме. Неалькі дзён таму невядомыя абстралялі канвой супрацоўнікаў офісу Чалябі каля Багдаду, забіўшы ягонага целаахоўніка. Самога Чалябі ў канвоі не было.