Пасол Вялікай Брытаніі і прадстаўнік АБСЭ наведалі Марыніча (анонс)

Уладзімер Глод, Менск Пасол Брайан Бэнэт, чыя краіна цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, і Ваграм Абаджан пабывалі ў папраўчай калёніі №1, дзе знаходзіцца Міхаіл Марыніч. Заўтра яны маюць намер наведаць яшчэ аднаго вядомага беларускага вязьня – Валерыя Леванеўскага.
Спадар Бэнэт адзначыў, што "Міхаіл Марыніч атрымлівае лекаваньне для стабілізацыі стану яго сардэчна-судзіннай сыстэмы, але яму патрэбна неабходная ўвага да хворых сэрца і вока". Нагадаем, што на мінулым тыдні кіраўнікі дыпляматычных місіяў Чэхіі ды Славакіі таксама спрабавалі наведаць Міхаіла Марыніча, але не атрымалі адпаведнага дазволу ад беларускіх уладаў. (Падрабязнасьці)