Басьнійскі харват прызнаў сябе вінаватым у ваенных злачынствах

ГААГА. У Міжнародным трыбунале ў Гаазе басьнійскі харват Міраслаў Брала прызнаў сябе вінаватым у ваенных злачынствах. Яго абвінавачваюць у забойстве, катаваньнях і гвалце. Брала прызнаўся таксама, што ён выкарыстоўваў вязьняў у якасьці “жывой заслоны”. У часе мусульманска-харвацкага канфлікту ў 1993 годзе Міраслаў Брала быў байцом ваенізаваных аддзелаў басьнійскіх харватаў.