Расея "сьпісвае" сірыйскія даўгі

ДАМАСК. Расея і Сірыя дамовіліся сёньня аб тым, што Расея сьпісвае амаль дзевяць мільярдаў даляраў сірыйскага доўгу, які назьбіраўся яшчэ з савецкага часу. Дамоўленасьць у гэтай справе была падпісаная сёньня ў Дамаску міністрамі фінансаў абедзьвюх краінаў. Цяпер Сірыя вінаватая Расеі каля 3,5 мільярдаў даляраў і сплаціць яго таварамі і праз падтрымку расейскіх інвэстыцыйных праектаў у Сірыі.