Мін''юст патрабуе: "ініцыятывы" таксама трэба рэгістраваць

БелаПАН Міністэрства юстыцыі мае намер прапанаваць зьмены ў заканадаўства аб грамадзкіх арганізацыях, якія прадугледжвалі юрыдычную рэгістрацыю грамадзянскіх ініцыятываў.
Пра гэта сёньня заявіў міністар юстыцыі Віктар Галаванаў. Ён спаслаўся на досьвед Расеі, дзе грамадзянскія ініцыятывы лічацца грамадзкімі арганізацыямі і падлягаюць абавязковай рэгістрацыі.

“Гэта трэба і нам, і людзям, і для парадку ў краіне” – заявіў міністар Галаванаў.

У Беларусі грамадзянскімі ініцыятывамі зьяўляецца шэраг аб’яднаньняў, у прыватнасьці “Хартыя-97” і “Мы памятаем”.