У авіякатастрофе ў Конга загінуў грамадзянін Беларусі

МАСКВА. Прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандр Якавенка заявіў сёньня, што сярод тых, хто загінуў у авіякатастрофе ў Конга быў і адзін беларус. Нагадаем, на борце самалёту “Ан-12”, які разьбіўся ў Конга ўчора, знаходзіліся 27 чалавек – усе яны загінулі.