Украінцы застаюцца за кратамі: разгляд справаў перанесены на 3 траўня

Любоў Лунёва, Менск Пяцёра грамадзянаў Ўкраіны, якіх арыштавалі за ўдзел у апазыцыйнай акцыі 26 красавіка, будуць трымаць за кратамі спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка яшчэ суткі.
Пракуратура апратэставала судовыя пастановы, згодна з якімі арыштавалі 14 грамадзянаў Расеі і 5 – Украіны. 30 красавіка расейцы пакінулі Беларусь. Сёньня ўсе чакалі вызваленьня ўкраінскіх грамадзянаў. Але старшыня суду спаслаўся на занятасьць і перанёс разгляд справаў на 3 траўня. Пратэст пракуратуры не распаўсюджваецца на грамадзянаў Беларусі.