Віктару Швэду – 80

RFE/RL 23 сакавіка 80 гадоў споўнілася вядомаму беларускаму паэту, чальцу Зьвязу польскіх пісьменьнікаў зь Беласточчыны Віктару Швэду.
Спадар Швэд ёсьць сузаснавальнікам Беларускага літаратурнага аб''яднання ў Польшчы, аўтарам шматлікіх зборнікаў паэззіі, асаблівае месца ў ягонай творчасьці займаюць вершы для дзяцей. Іх вывучаюць ва ўсіх беларускіх садках і школах Беласточчыны.

Гл. таксама • Галасы стагодзьдзя. Мінулы век у памяці сучасьнікаў. Віктар Швэд