Эўразьвяз адхіліў прапанову забараніць нацысцкую сымболіку

БРУСЭЛЬ Міністры юстыцыі і ўнутраных справаў краінаў Эўразьвязу адхілілі прапанову аб забароне ўжываньня нацысцкай сымболікі. Прадстаўнікі некаторых дзяржаваў Эўразьвязу выказалі меркаваньне, што такая забарона абмяжуе свабоду выказваньня. Акрамя таго, славацкія, чэскія, вугорскія і літоўскія прадстаўнікі прапанавалі разам з фашысцкай свастыкай забараніць камуністычныя сымбалі серп і молат. Міністры вырашылі аднавіць перамовы наконт удасканальваньня заканадаўства супраць расізму і антысэмітызму.