Канфлікт напярэдадні візыту Лаўрова ў Грузію

\ТБІЛІСІ. Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў напярэдадні візыту ў Грузію правядзе перамовы з армянскімі лідэрамі ў Ерэване. Лаўроў адмовіўся наведаць помнік грузінам, якія загінулі падчас змаганьня з сэпаратыстамі ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Абодва рэгіёны маюць шчыльныя сувязі з Расеяй, Масква прадставіла многім жыхарам расейскае грамадзянства. Грузінская міністарка замежных справаў Саламэ Зурабішвілі лічыць адмову Лаўрова наведаць помнік недружалюбным рашэньнем, якое не адпавядае нормам міжнароднага пратаколу. Зурабішвілі сказала аднак, што Грузія ня хоча павялічваць напружанасьць у стасунках, але хоча працягваць дыялёг з Масквой. Яна сказала, што Тбілісі палічыць візыт Лаўрова рабочым, а не афіцыйным