Папа Рымскі Ян Павал Другі пакінуў шпіталь

ВАТЫКАН. Папа Рымскі Ян Павал Другі сёньня ўвечары пакінуў рымскую клініку і накіраваўся ў сваю рэзыдэнцыю ў Ватыкане. Ягоную аўтакалёну віталі сотні каталікоў. 84-гадовы пантыфік дзесяць дзён таму трапіў у шпіталь з праблемамі з дыханьнем, выкліканымі інфэкцыяй. Прадстаўнік Ватыкану Хоакін Навара-Уолс сказаў, што лячэньне Папы прайшло пасьпяхова.