У Самалі забілі брытанскую журналістку

Магадышы. У сталіцы Самалі – Магадышы – забітая журналістка брытанскай тэлерадыёкарпарацыі Бі-Бі-Сі Кейт Пэйтан. Узброеныя невядомыя цяжка паранілі яе ў сераду ля ўваходу ў гатэль, дзе яна жыла. Пэйтан сканала ў шпіталі. Кіраўніцтва Бі-Бі-Сі выказала “жалобу і абурэньне” ў зьвязку з пагібельлю журналісткі.