Мусульмане заканчваюць хадж да Мэккі

МІНА, МЭККА. У Саўдаўскай Арабіі заканчваецца хадж – традыцыйная штогадовая пілігрымка да галоўных сьвятыняў ісламу. У горадзе Міна прайшоў рытуал “пабіваньня д’ябла камянямі”. У хаджы бяруць удзел два з паловаю мільёны мусульманаў. Улады баяцца цісканіны, якая летась стала прычынаю сьмерці 250 чалавек, задушаных натоўпам.