МЫС КАНАВЭРАЛ, ЗША. Амэрыканскае агэнцтва НАСА плянуе сёньня запусьціць касьмічны карабель. Яго мэтай будзе вывучэньне камэты. Праз паўгода пасьля запуску карабель будзе пралятаць побач з камэтай Тэмпэль Адзін. Ён павінен будзе запусьціць меншы апарат, які важыць 370 кіляграмаў,--у траекторыю камэты. Хуткасьць апарата будзе 37 тысяч кілямэтраў за гадзіну. Навукоўцы плянуюць, каб ён сутыкнуўся з камэтай і трапіў унутр яе, каб вывучыць унутраную будову.