Прэзыдэнты Латвіі й Польшчы павіншавалі Віктара Юшчанку

КІЕЎ. Прэзыдэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрайбэрга ў тэлефоннай размове павіншавала Віктара Юшчанку з высокімі вынікамі на прэзыдэнцкіх выбарах. Яна пажадала ўкраінскаму народу “посьпехаў на шляху дэмакратызацыі” і выказала веру ў тое, што ўкраінцы будуць задаволеныя новай уладаю. Раней Віктара Юшчанку павіншаваў прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі. Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс выступіў з заклікам прызнаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне.