У Аўганістане забіты закладнік - турэцкі інжынэр

КАБУЛ. У правінцыі Хост адбыліся сутычкі паміж аўгансікімі і кааліцыйнымі сіламі, з аднаго боку, і паўстанцамі – з другога. 7 паўстанцаў былі забітыя. Сёньня паўстанцы забілі турэцкага інжынэра, які ўчора быў захоплены ў закладнікі. Захопнікі забілі яго пасьля правалу спробаў паліцыі яго вызваліць.