Ян Павел ІІ асудзіў выбухі цэркваў у Масуле

РЫМ. Папа Рымскі Ян Павел ІІ асудзіў зьнішчэньне ваяўнікамі дзьвюх хрысьціянскіх цэркваў у Масуле у аўторак. На штогадовым традыцыйным сьвяткаваньні Беззаганнага пачатку Папа памаліўся аб канцы гвалту ў дачыненьні да народу Ірака.