Джордж Буш падзякаваў пакістанскаму прэзыдэнту за барацьбу з тэрорам

ВАШЫНГТОН. Сёньня ў Белым доме прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш правёў перамовы з прэзыдэнтам Пакістана Пэрвэзам Мушарафам. Асноўнымі тэмамі перамоваў былі супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрорам, уключна з паляваньнем на ўдзельнікаў Аль-Кайды і Талібана ўздоўж мяжы Пакістана з Аўганістанам. Пасьля сустрэчы Джордж Буш падзякаваў Мушарафу за тую ролю, якую пакістанскія войскі адыгрываюць у барацьбе з тэрорам.