Іран не адмовіцца ад уласнай ядравай праграмы

ТЭГЕРАН. Прадстаўнік Ірану ў МАГАТЭ Гусэйн Мусавіян, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Пэкіне, заявіў, што Іран ніколі не адмовіцца ад свае ядравай праграмы, але будзе выконваць дамову аб нераспаўсюдзе ядравай зброі. ЗША вінавацяць Іран у стварэньні ядравай зброі. Тэгеран адпрэчвае гэта.